Знайсці
04.05.2019 / 16:095РусŁacБел

У Пецярбургу да беларускай прастытуткі прыйшоў ілжэпаліцыянт. А яна зымітавала прыступ эпілепсіі

У расійскім Санкт-Пецярбургу расследуецца крымінальная справа: ілжэпаліцыянт напаў на беларускую прастытутку.

Дзіўная гісторыя адбылася 3 мая.

20-гадовай прастытутцы, якая аказвае інтымныя паслугі дома, пазваніў патэнцыйны кліент. Яны дамовіліся аб сустрэчы.

Апынуўшыся ў кватэры, мужчына прадставіўся супрацоўнікам паліцыі і прад'явіў нейкае пасведчанне. Дзяўчына спалохалася, звалілася на падлогу і стала імітаваць прыступ эпілепсіі.

Ілжэпаліцэйскі, мякка кажучы, здзівіўся. Калі ён адцягнуў увагу, прастытутка паспрабавала нейтралізаваць яго шарыкавай ручкай — ударыла ў шыю і ў лоб.

Тады кліент забраў у яе тэлефон і каля $500, але з рукі недарэкі ўпаў гадзіннік. Да таго ж зламыснік трапіў на камеры відэаназірання.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «рабаванне», вядзецца вышук злачынца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930