Знайсці
04.05.2019 / 11:51РусŁacБел

Віцябчанка прапанавала мужчыну прагуляцца па начным парку — каб там яго абрабаваць

Пра выпадак паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

У міліцыю звярнуўся 44-гадовы інжынер-электрык аднаго з прадпрыемстваў горада. Ён распавёў, што каля 00:20 у парку імя Фрунзэ невядомы скраў у яго кашалёк, пашпарт і страхавое пасведчанне. Высветлілася, што дзейнічала цэлая кампанія: двое мужчын і 32-гадовая жанчына.

Угледзеўшы мужчыну, які выглядаў не надта цвярозым, жанчына з ім пазнаёмілася і прапанавала прагуляцца ў парку. Там ужо чакалі яе прыяцелі. Яны збілі пацярпелага і адабралі ягоныя рэчы.

Неўзабаве нападнікаў затрымалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930