Знайсці
03.05.2019 / 16:112РусŁacБел

Гуайдо дапусціў магчымасць замежнага ваеннага ўмяшання дзеля звяржэння Мадуры

Лідар апазіцыі Венесуэлы Хуан Гуайдо дапусціў магчымасць замежнага ваеннага ўмяшання для таго, каб скінуць рэжым Нікаласа Мадуры, паведамляе Folha de Sao Paolo.

«Я не выключаю ваеннага ўмяшання, таму што ўжо цалкам зразумела, што такое рэжым Мадуры», — кажа Гуайдо.

У той жа час апазіцыйны лідар падкрэсліў, што гэта будзе апошнім варыянтам развіцця падзей — Гуайдо мае намер спрабаваць скінуць Мадуру негвалтоўным шляхам.

«Мы не хацелі канфрантацыі, мы не імкнуліся да гэтага<…>, гэта былі рэпрэсіі дыктатуры. Было відавочна, што мы не хочам гвалтоўнага супрацьстаяння, наадварот, ідэя ў тым, каб дадаваць у гэты працэс усё больш і больш людзей, нават калі гэта патрабуе часу», — пракаментаваў ён апошнія вулічныя сутыкнення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930