Знайсці
03.05.2019 / 19:0039РусŁacБел

Крыніца: Нехта зліваў расіянам сакрэтныя запіскі на імя Лукашэнкі

Затрыманне намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына нарадзіла шмат версій, якія спрабуюць патлумачаць такую звышпадзею, і беларускі КДБ сваім маўчаннем пакідае прастору для інтэрпрэтацый.

Чытайце: КДБ арыштаваў Андрэя Уцюрына — былога начальніка службы аховы Лукашэнкі

Беларусы зноў шукаюць інфармацыі пра падзеі ва ўласнай краіне з расійскіх каналаў. Што ж расказваюць расіяне?

Некаторыя расійскія сайты і тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што Уцюрын падазраецца ў зліве інфармацыі расійскім спецслужбам.

Мы папрасілі абазнаных людзей пракаментаваць такія версіі.

Высокапастаўлены службовец МУС абвяргае канспіралогію ў справе Уцюрына, мяркуючы, што гісторыя празаічная: «Прычына ў тым, што ён браў грошы і вырашаў пытанні».

Іншы чалавек, блізкі да спецслужбаў, бачыць у заявах расійскіх СМІ нешта «блізкае да праўды», але не ведае ролі ў гэтым Уцюрына. Пры гэтым ён пацвярджае, што дзіўныя злівы інфармацыі з самага верху насамрэч мелі месца:

«Піша нейкі высокапастаўлены чыноўнік, не будзем называць імёнаў, сакрэтную запіску на імя Лукашэнкі. Ён выказваецца на тэму актуальных выклікаў і рашэнняў, прапануе свае аргументы і бачанне сітуацыі. Што адбываецца далей?

Лукашэнка перадае гэтую інфармацыю да іншых ведамстваў, напрыклад, у КДБ, Раду Бяспекі, ААЦ, Мінэканомікі: «Выкажыце сваю пазіцыю».

А потым ледзь не ў дзень рассылкі аўтара дакумента і Лукашэнку пачынаюць пясочыць у «Нязыгары», тэма запіскі дасылаецца расійскім і некаторым мясцовым публіцыстам для напісання заказных матэрыялаў, яе змест амаль даслоўна цытуецца ў публічных расійскіх каналах. 

Далей сітуацыя развіваецца згодна з прынцыпам, які апісваў Джуліян Асанж: garbage in, garbage out [калі ў сістэму паступае смецце, з яе смецце і выходзіць — рэд.]. З хаты выносяць дакладную інфармацыю, а заносяць смецце: змовы, канспіралогію і гэтак далей.

Людзі страчваюць давер да ўнутранай камунікацыі: яны ведаюць, што за такія запіскі могуць быць прапясочаныя публічна, гэта можа мець нейкія наступствы для іх асабіста. У такую гісторыю трапляў не адзін чалавек», — сказала нам крыніца.

Афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Андрэй Яраш на просьбу пракаментаваць публікацыі расійскіх тэлеграм-каналаў на тэму прычын завядзення крымінальнай справы супраць Уцюрына адказаў: «Без каментароў».

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», крымінальная справа супраць Уцюрына была заведзеная 23 красавіка. Указ Аляксандра Лукашэнкі пра звальненне Уцюрына з фармулёўкай «за дыскрэдытацыю воінскага звання» датуецца 24 красавіка. Уцюрын быў кіраўніком асабістай аховы прэзідэнта, пасля ўзначальваў Службу бяспекі прэзідэнта (2007—2014), пасля быў намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі (ад 2014).

Чытайце:

Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі

КДБ пра затрыманне Уцюрына: «Без каментароў»

Што пісаў у твітары сын Андрэя Уцюрына пасля затрымання бацькі

Як выглядае катэдж у Драздах, які належыць арыштаванаму Андрэю Уцюрыну

КДБ не пашкадаваў нават кватэру Уцюрыных, пабудаваную з ільготным крэдытам і аформленую на жонку

У Радзе бяспекі Уцюрын адказваў за міліцыю, часта сустракаўся з Шуневічам і Караевым

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930