Знайсці
02.05.2019 / 20:45РусŁacБел

Экс-гулец «Барселоны» Хаві абвясціў пра завяршэнне кар'еры

thesefootballtimes.co

Хаві, які з 2015 года выступаў за катарскі «Аль-Сад», абвясціў, што па заканчэнні сезона завершыць футбольную кар'еру. Былы капітан «Барселоны» плануе стаць трэнерам.

«Да 39 гадоў для мяне было вялікім гонарам гуляць у футбол. Цяпер мне час сыходзіць. Далей я планую заняцца трэнерскай дзейнасцю. Вялікі ўплыў на мяне аказаў Ёхан Кройф, вельмі хочацца, каб мае каманды шукалі шчасце ў атацы », - цытуе паўабаронцу AS.

Магчыма, Хаві стане галоўным трэнерам зборнай Катара.

Хаві — выхаванец «Барселоны» і яе былы капітан. За 17 гадоў у складзе каталонскага клуба ён выйграў 25 трафеяў: стаў васьміразовым чэмпіёнам Іспаніі, шэсць разоў заваяваў Суперкубак краіны, чатыры разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў. Усяго ў складзе «Барслоны» ён правёў 767 матчаў ва ўсіх турнірах, забіўшы 85 галоў.

У складзе зборнай Іспаніі Хаві выйграў чэмпіянат свету і двойчы чэмпіянат Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930