Знайсці
02.05.2019 / 18:522РусŁacБел

БЧ павялічыла колькасць цягнікоў і станцый з Wi-Fi

Беларуская чыгунка працягвае пашыраць пералік цягнікоў, станцый і прыпыначных пунктаў, на якіх можна падлучыцца да інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi.

З красавіка 2019 года пасажыры могуць падключыцца да інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа (серыі ЭПР к 4-вагонным выкананні), якія курсуюць паміж Мінскам і Бабруйскам, Мінскам і Брэстам, Мінскам і Баранавічамі, Мінскам і Оршай, а таксама на 33 станцыях і прыпыначных пунктах: ст. Гудагай, ст. Беларусь, ст. Жодзіна, ст. Смалявічы, ст. Смаргонь, ст. Койданава, ст. Пухавічы, ст. Рудзенск, ст. Стоўбцы, ст. Гарынь, ст. Слонім, ст. Гарадзея, ст. Ганцавічы, ст. Жабінка, ст. Івацэвічы, ст. Кобрын, ст. Аранчыцы, ст. Славечна, ст. Церахоўка, ст. Церуха, ст. Жыткавічы, ст. Рэчыца, ст. Рагачоў, ст. Светлагорск-на-Бярэзіне, ст. Шклоў, ст. Быхаў, ст. Пагодзін, ст. Клімавічы, ст. Камунары, ст. Слуцк, ст. Салігорск, п. п. Ваўкавыск-Горад, п. п. Бяроза-Горад.

Сёння сетка Wi-Fi на Беларускай чыгунцы забяспечваецца больш за 160 кропкамі доступу, усталяванымі на вакзалах, станцыях і прыпыначных пунктах, а таксама арганізавана ў 18 электрацягніках серыі ЭП.

Ужо больш за 650 тысяч чалавек скарысталіся магчымасцю падлучэння да інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi на 19 вакзалах (Мінск-Пасажырскі, Орша-Цэнтральная, Маладзечна, Барысаў, Баранавічы-Палескія, Ліда, Гродна, Лунінец, Брэст-Цэнтральны, Пінск, Гомель, Жлобін, Калінкавічы, Магілёў, Асіповічы, Бабруйск, Крычаў, Віцебск, Полацк) і 2 станцыях (Баранавічы-Цэнтральныя, Янаў-Палескі) Беларускай чыгункі, з іх у красавіку — 71785 пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930