Знайсці
02.05.2019 / 18:367РусŁacБел

Стала вядома, колькі кніг выйшла ў Беларусі ў 2018 годзе на беларускай мове

Летась у Беларусі выпусцілі 9,7 тысячы кніг і брашур агульным тыражом 25,6 млн асобнікаў. Пры гэтым 72,3% тыражу выйшла на рускай мове (7,5 тысячы кніг і брашур), 16,7% — на беларускай (1323 кнігі і брашуры), паведамляе Белстат.

У гэтым аб'ёме лідзіруе вучэбная літаратура — 31,1% ад агульнага тыражу. На навуковыя і навукова-папулярныя выданні прыйшлося 19,5%, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, навучальныя праграмы — 18,4%. У той жа час тыраж літаратурна-мастацкіх выданняў у мінулым годзе ў агульным аб'ёме склаў 6,9%, выданняў для дзяцей і юнацтва — 7,7%.

Летась у Беларусі выпусцілі 824 часопісы і іншыя перыядычныя выданні гадавым тыражом 38 мільёнаў асобнікаў. З іх на рускай мове выдалі 693 часопісы, на беларускай — 123.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930