Знайсці
02.05.2019 / 16:543РусŁacБел

У Калінкавіцкім раёне дзіця гуляла ў хованкі, звалілася ў калодзеж і загінула

У Калінкавіцкім раёне ў калодзежы сістэмы водазабеспячэння патанула 4-гадовае дзіця. Глыбіня калодзежа складала 2 метры, вада ў ім паднімалася прыкладна на 1 метр.

Трагедыя адбылася 30 красавіка. Паблізу прыватнага дома дзіця гуляла з аднагодкамі ў хованкі. За гульнёй дзяцей назірала маці хлопчыка. Яна хутка заўважыла, што сын знік, кінулася на яго пошукі. Дзеці, якія гулялі з ім, не маглі растлумачыць, куды падзеўся хлопчык. Да пошуку падключыліся сваякі і суседзі.

Тэхнічны калодзеж у зарасніку яны заўважылі амаль выпадкова. Калі ж зазірнулі ў яго, усё стала ясна.

Калінкавіцкія навіны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930