Знайсці
02.05.2019 / 12:243РусŁacБел

У красавіку на сайце NN.by зафіксавана больш за 10 мільёнаў праглядаў

Красавік 2019 года быў надзвычай паспяховым для сайта «Нашай Нівы». Колькасць унікальных карыстальнікаў і візітаў дасягнула гістарычнага максімума.

За месяц сэрвіс Google Analytics налічыў 899 тысяч унікальных карыстальнікаў. Для нас важна, што гэта не залётныя госці аднекуль з-за мяжы, якія трапляюць на сайт па клікбэйтных спасылках. 83% карыстальнікаў — жыхары Беларусі.

Гэтыя чытачы заходзілі на сайт не аднойчы, а па некалькі разоў. У выніку агулам было зафіксавана 2,43 мільёна візітаў. Гэта таксама рэкорд.

Нарэшце, кожны наведнік, пераходзячы па спасылках, адкрывае больш за 4 тэксты — гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў сярод навіновых рэсурсаў. Такім чынам, сістэма і налічыла больш за 10 мільёнаў адкрытых старонак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031