Знайсці
02.05.2019 / 11:24РусŁacБел

Бясплатная замена і льготы — KIA аб'явіў у Беларусі год лаяльнасці

KIA ўпершыню праводзіць год лаяльнасці ў Беларусі. Тэхабслугоўванне, ільготныя цэны на запчасткі і кампаніі па бясплатнай замене даступныя ўсім уладальнікам карэйскіх аўтамабіляў, незалежна ад таго, дзе і калі яны былі набытыя, паведамілі ў аўтацэнтры «Атлант-М на Незалежнасці».

Льготы і прывілеі для ўладальнікаў KIA будуць дзейнічаць мінімум да канца года. Спецыяльныя прапановы будуць абнаўляць кожны месяц, каб ахапіць усе мадэлі карэйскага брэнда. Год лаяльнасці пройдзе як Мінску, так і ў рэгіёнах. Любы карэйскі аўтамабіль можна абслужыць у найбліжэйшым аўтацэнтры, прычым быць яго кліентам зусім не абавязкова.

«Раней увага была скіраваная больш на тых, хто набыў аўтамабіль у мінскім аўтацэнтры. Прыйшоў час падтрымаць і аўтамабілістаў, якія прывезлі машыны з іншых краін ці купілі на другасным рынку. Цяпер не існуе абмежаванняў: кожны можа скарыстацца прывілеямі і льготамі — у першую чаргу, у сэрвісным абслугоўванні. Год лаяльнасці дапаможа ўмацаваць імідж карэйскага вытворцы і аб'яднае ўладальнікаў KIA ў Беларусі», — патлумачылі ў аўтацэнтры.

Да гэтага ў Беларусі стартавала сэрвісная кампанія па KIA Sportage. Уладальнікі аўтамабіляў другога пакалення 2007—2010 года выпуску моогуць бясплатна абнавіць стужкі мацавання паліўных бакаў у аўтацэнтры «Атлант-М на Незалежнасці». Новыя стужкі гарантуюць яшчэ большую бяспеку, да таго ж яны больш устойлівыя да ўздзеяння агрэсіўнага наваколля і дарожных рэагентаў. Год лаяльнасці таксама распаўсюджваецца на запчасткі, аксэсуары і работы, у прыватнасці, на ільготную замену свечак запальвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930