Знайсці
02.05.2019 / 06:38РусŁacБел

Дактары сказалі Касільясу, што далей ён павінен жыць без футбола

Фота з твітара Ікера Касільяса

Галкіперу партугальскага «Порту» Ікеру Касільясу прыйдзецца завязаць з кар'ерай футбаліста, лічыць урач-кардыёлаг Хуан Антоніа Карбалан. Пра гэта паведамляе партугальскі партал AS.

Па словах доктара, гуляць у футбол з каранарным стэнтам немагчыма. «Ікер у канчатковым выніку будзе весці нармальнае жыццё, але не будзе займацца спортам на прафесійным узроўні», — сцвярджае кардыёлаг.

Сам футбаліст раней напісаў у Twitter, што яго стан стабілізаваўся, і ён адчувае сябе нармальна. Ён падзякаваў заўзятарам за іх падтрымку.

Касільяс гуляў за «Рэал» з 1998 па 2015 год, пяціразовы чэмпіён Іспаніі, тройчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў, чэмпіён свету па футболе (2010). У 2015 годзе перайшоў у «Порту», стаў чэмпіёнам Партугаліі. Ягоны кантракт з партугальскім клубам разлічаны яшчэ на год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930