Знайсці
01.05.2019 / 14:2326РусŁacБел

Хакер, які здзейсніў сотні тысяч кібератак па ўсім свеце, выявіўся жыхаром Бабруйска ВІДЭА

Хакера па мянушцы Сатошы, якога шукалі па ўсім свеце, затрымалі ў Беларусі. Гэта вынік сумеснай аперацыі беларускіх следчых, аддзела «К» і ФБР, паведамляе АНТ.

30-гадовы малады чалавек жыў у Бабруйску, у кватэры разам з бацькам. Па інфармацыі следства хлопец зарабляў на тым, што здабываў звесткі вядомых кампаній, часта з адкрытых крыніц, а пасля прадаваў іх.

«Сатошы» падазраюць у атаках на банкаўскія сервісы, плацежныя сістэмы, інтэрнэт-крамы па ўсіх кантынентах.

Па дадзеных следчых, узломшчык здзейсніў больш за 300 тысяч кібератак толькі ў ЗША. Федэральнае бюро расследаванняў у літаральным сэнсе напалохалася. Пад ударам апынуліся такія карпарацыі як Amazon і Western Union. Такога практычна ніколі не здаралася, але да расследавання падключыліся не толькі ФБР, а яшчэ і службы бяспекі міжнародных плацежных сістэм. Геаграфія кібератакі дзівіць — прасцей назваць краіны, якія не падпалі пад іх.

Хакера «вялі» больш за год. Ён скончыў школу, нідзе не вучыўся і не працаваў. Але пры гэтым у ягоным жыцці былі начныя клубы, казіно, элітны алкаголь і дзяўчаты лёгкіх паводзінаў. Па матэрыялах справы, фігурант толькі за апошнія два месяцы зарабіў каля 60 тысяч даляраў. За ўвесь перыяд злачыннай дзейнасці лічба меркаванага даходу пачынаецца з шасці нулёў. Беларуса затрымалі падчас чарговых нападаў. І дзейнічаў ён не адзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930