Знайсці
01.05.2019 / 12:264РусŁacБел

Як цяпер выглядае развязка на Дзяржынскага, якая адкрыецца праз тыдзень і разгрузіць рух у цэнтры Мінска ШМАТ ФОТА

На скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і Першага транспартнага кола сканчваецца будаўніцтва двухузроўневай развязкі.

У чым важнасць яе з'яўлення? Развязка дапаможа разгрузіць цэнтр Мінска ад транзітнага транспарту.

Цяпер для аўтамабілістаў, якія едуць ад плошчы Перамогі ў бок Малінаўкі, будзе прасцей ехаць па Першым коле, а не праз праспект Незалежнасці ці Нямігу.

Дарога будзе трохі даўжэйшай — 6 кіламетраў замест 4 кіламетраў, але больш хуткай.

Стары шлях

Новая альтэрнатыва

Па словах рабочых, рух па новай дарозе будзе адкрыты 10 альбо 11 мая.

На праспекце Дзяржынскага, які праходзіць пад развязкай, ужо пакладзены асфальт, засталося нанесці разметку.

На верхнім ярусе працы засталося больш. У некаторых месцах тут яшчэ нават не ўкладзена плітка на тратуарах.

Пасля таго, як развязка будзе адкрытая, работы працягнуцца. Каб скончыць будаўніцтва Першага транспартнага кола, трэба злучыць існуючую дарогу з вуліцай Талстога. Дабудаваць трэба яшчэ каля 400 метраў.

фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930