Знайсці
01.05.2019 / 11:501РусŁacБел

Майстар-клас па керамічных упрыгожаннях — 15 мая

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на цыкл майстар-класаў «Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць». 

Ці ведаеце вы ў якім посудзе гатавалі ежу нашы прабабулі і прадзядулі, з якімі цацкамі яны гулялі, як упрыгожвалі сваё жытло? А хто такія шапавалы? А навошта ў беларускіх хатах вешалі павука?

Прыходзьце на нашы майстар-класы! І не толькі атрымаеце адказы на гэтыя пытанні ды дазнаецеся пра шматлікія іншыя цікавосткі з традыцый нашых продкаў. Пад кіраўніцтвам лепшых майстроў Беларусі вы самі, уласнымі рукамі створыце цудоўныя рэчы, якія вам будуць штодня дарыць радасць, ці стануць незвычайным падарункам для блізкіх і сяброў.

У межах цыкла вас чакаюць майстар-класы па:

— валянні з воўны,

— пляценні паясоў на бердзечках,

— выцінанцы,

— саломапляценні,

— вышыўцы

— майстар-класы па кераміцы і інш.

Сачыце за абвесткамі на сайтах: budzma.by і bellitmuseum.by

Першы майстар-клас па вырабе керамічных упрыгожанняў адбудзецца 15 траўня.

Гліна — надзвычай пластычны прыродны матэрыял, які дазваляе ўвасобіць у жыццё практычна любыя фантазіі, ствараючы самыя розныя рэчы — ад скульптуры і посуду да керамічных пацерак.

А яшчэ лепка з гліны — гэта цудоўны від арт-тэрапіі, які дорыць шмат пазітыўных эмоцый, дае магчымасць расслабіцца і адпачыць ад штодзённай мітусні, і разам з тым «перазагрузіцца» і знайсці натхненне для новых ідэй і рашэнняў.

Падчас майстар-класу рабіць будзем керамічную птушку-брошку, якая стане эксклюзіўным упрыгожаннем для вашай любімай сукенкі, ці шалі, ці нават сумкі і будзе нагадваць пра вясну і сонца нават у самыя змрочныя дні.

Праводзіць майстар-клас Наталля Цэван — мастак, кераміст,выкладчык, член Саюза беларускіх майстроў народнай творчасці, удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13)

Калі: 15 траўня (серада), 18:00

Кошт: 20 рублёў

Абавязковы папярэдні запіс на майстар-класы: Тэл./viber +375 29 269 45 87

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера