Знайсці
27.04.2019 / 23:467РусŁacБел

На даху Нотр-Дама пасля аднаўлення прапанавалі зрабіць сады і пчальнік ФОТЫ

Сад і пчальнік пад шклом — такі праект прапанавала група архітэктараў Studio NAB у якасці варыянту аднаўлення згарэлага даху сабора Парыжскай Божай Маці, піша The New York Post.

Studio NAB

Згарэлы дах і шпіль прапануюць замяніць сталёвай канструкцыяй і шклянымі панэлямі, якія створаць цяплічную прастору.

Studio NAB

Плануецца захаваць і пчол, якія жылі тут раней і выжылі пры пажары. Аранжарэйны комплекс можа быць выкарыстаны ў адукацыйных дзіцячых і экалагічных праграмах.

Studio NAB

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці пачаўся вечарам 15 красавіка. Абваліліся дзве траціны даху, цалкам згарэў гатычны шпіль.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў 16 красавіка, што сабор трэба адрамантаваць за пяць гадоў. Раней прадстаўнік рэстаўрацыйнай кампаніі SOCRA Патрык Палем казаў, што рэканструкцыя будынка зойме 15—20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930