Знайсці
27.04.2019 / 15:202РусŁacБел

Чыгуначныя квіткі ва Украіну істотна падаражаюць

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Беларускай чыгункі, з 27 красавіка 2019 года будзе павялічаны кошт праезду на цягнікі паміж Беларусью і Украінай.

У залежнасці ад адлегласці па тэрыторыі Украіны і абранай катэгорыі вагонаў для паездкі кошт праезду павялічыцца на 16—29%.

Так, напрыклад, кошт праезду ў фірменным цягніку №86 Мінск—Кіеў у купэйным вагоне (без харчавання) павялічыцца на 16% або 20,72 рубля і складзе 154,35 рубля, у плацкартным вагоне — на 16%, або 13,07 рубля і складзе 95,99 рубля.

Кошт праезду ў хуткім цягніку №94 Мінск—Адэса ў купэйным вагоне павялічыцца на 29% або 54,80 рубля і складзе 243,74 рубля, у плацкартным вагоне — на 29%, або 34,63 рубля і складзе 153,72 рубля.

Павышэнне коштаў на квіткі патлумачылі тым, што АТ «Укрзалізныця» павялічвае кошт праезду па тэрыторыі Украіны ў міжнародных цягніках, якія ідуць з краін СНД, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі і Эстонскай Рэспублікі.

Падрабязную інфармацыю пра кошт праезду ў цягніках, якія ідуць праз Украіну, можна атрымаць на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, па тэлефоне Кантакт-цэнтра 105 або ў чыгуначных касах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930