Знайсці
27.04.2019 / 11:482РусŁacБел

5-я серыя серыяла «Зона змроку»: цікавае супадзенне з рэальнай падзеяй

«Цікавае супадзенне рэальнай падзеі і ТБ шоу, — піша Ягор Лебядок. — Паралель з выбарамі ва Украіне напрошваецца сама сабой».

Выйшла пятая серыя серыяла «Зона змроку», якая распавядае аб выбарах прэзідэнта ЗША. Галоўны герой паліттэхнолаг правальвае перадвыбарчую кампанію дзеючага прэзідэнта. Распіваючы ў бары ад суму, бачыць ролік адзінаццацігадовага Олівера, які заяўляе аб жаданні ісці ў прэзідэнты. Ролік сабраў 8 млн праглядаў на YouTube. Гучыць фраза наведвальнікаў бара: «Улічваючы тое лайно, што адбываецца ў Вашынгтоне, я б яго выбраў». — «Я таксама, мне падабаецца што ён кажа, такі мілаха». І галоўны герой бярэцца за кампанію хлапчука.

Сутнасць выбарчай кампаніі: «Олівер на адной хвалі з народам». Абяцанні Олівера: «праца для ўсіх, доўгія выхадныя і канікулы, лепшае паветра, менш войнаў, сабак сабачнікам і катоў кашатнікам, бясплатныя відэагульні для ўсіх». У ходзе кампаніі гучыць: «да чорта дэбаты». Дарэчы Олівер дэбаты прайграе, але потым на пускаючым слязу роліку і абяцанні «калі вы мяне выбераце, то я атачу сябе самымі добрымі і разумнымі людзьмі» Олівер выйграе выбары.

Паралель з выбарамі ва Украіне напрошваецца сама сабой.

Цікава, ці будуць паралелі з паводзінамі Олівера ў якасці прэзідэнта.

Упершыню зайшоўшы ў авальны кабінет, Олівер прамаўляе: «Гэта так крута! [бярэ трубку тэлефона] Гэта прэзідэнт. Разбамбіць Расію! Проста жартую, ня напружвайцеся».

Далей гутарыць з супрацоўнікамі свайго апарата:

— Я павінен выканаць свае перадвыбарчыя абяцанні. Па-першае, бясплатныя відэагульні для ўсіх амерыканцаў.

— [кажа яго мама] Олівер, мілы, я не думаю, што мы можам гэта зрабіць, бо ёсць жа законы, Кангрэс.

— Але я абяцаў усім бясплатныя відэагульні, і вы, кіраўнік апарата, павінны паклапаціцца пра гэта.

— [кіраўнік апарата] Я не ўпэўнены, што Кангрэс на гэта пойдзе, містар прэзідэнт, асабліва ў святле цяперашняга дзярждоўгу. І да таго ж кампаніі не стануць проста добраахвотна раздаваць усім гульні.

— Але ім прыйдзецца, я даў абяцанне, таму, яны раздадуць гульні кожнаму амерыканцу або мы ўвядзем падатак на мільён даляраў на геймбой і выб'ем іх з бізнэсу за адзін дзень. Народ прагаласаваў і мы павінны даць яму тое, што абяцалі.

— [паліттэхнолаг] можа нам варта пачакаць з гэтай тэмай відэагульняў, пакуль вы не асвоіліся?

— Я ўжо асвоіўся і ведаю што хачу, а вы хлопцы зробіце гэта для мяне, ці я знайду іншых людзей, якія гэта зробяць, у нас не будзе недахопу людзей, якія жадаюць папрацаваць на новага прэзідэнта.

— [супрацоўнік апарата] прыйшоў час вашага медагляду. Выбачайце, але Кангрэс патрабуе, каб прэзідэнт штогод праходзіў медагляд.

— Ну дык распусціце Кангрэс!

Паліттэхнолаг, усведамляючы памылку ў сваіх спадзяваннях на Олівера, звяртаецца да міністра абароны: «Табе не здаецца, што прэзідэнт трохі дзіця, распешчанае дзіця, самае распешчанае дзіця на свеце?» На што міністр адказаў: «Ён галоўнакамандуючы. Ён кажа скакаць, я пытаюся: наколькі высока. І мне пляваць, што ён дзіця, яго рэйтынг зашкальвае!».

У выніку, паліттэхнолаг, які пачаў пярэчыць Оліверу, быў застрэлены на падставе таго, што ён напаў на прэзідэнта Олівера.

На пачатку допісу сказана, маўляў, цікавае супадзенне. Але такія супадзенні будуць усё часцей, ды і ўжо не супадзенні, а узаемапранікаючыя элементы цяперашняй рэальнасці.

Раней шоу ўзнікалі ці ўздымаліся на знакавых падзеях, цяпер жа падзеі спараджаюцца тэлевізійнымі шоу і інтэрнэт-кантэнтам.

Ягор Лебядок, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930