Знайсці
27.04.2019 / 10:26РусŁacБел

«Як вясёлка зрабіла рэвалюцыю ў астраноміі?» Віктар Малышчыц запрашае на лекцыю ў Мінскі планетарый — сёння ўвечары

Сёння, 27 красавіка, ў Мінскім планетарыі ў рамках праекта «Трыбуна вучонага» астраном Віктар Малышчыц раскажа пра тое, як спектральны аналіз зрабіў рэвалюцыю ў астраноміі.

«Шкада, канешне, што мне не ўдалося дастаць абсталяванне, каб ужывую паназіраць там за спектрамі, але абавязкова раскажу, як іх убачыць у хатніх умовах). А таксама пра тое, як астраномы пры дапамозе спектраў даведваюцца пра хімічны склад зорак, іх тэмпературы, памеры, масы, як адкрываюць экзапланеты і вывучаюць іх атмасферы. І яшчэ шмат іншай карыснай інфармацыі!

Запрашаю ўсіх — ад старэйшых школьнікаў і да бясконцасці — сёння ўвечары ў Планетарый у парку Горкага а 20-й гадзіне!» — звяртаецца вядомы беларускі астраном і папулярызатар навуковых ведаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930