Знайсці
26.04.2019 / 18:583РусŁacБел

Суд вынес прысуд экс-старшыні камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Карніцкай

Сёння ў Гомелі суд вынес прысуд экс-старшыні камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Эльвіры Карніцкай, паведамляе Tut.by.

Фота: Алена Бычкова, Tut.by.

Абвінавачаная папрасіла зачытаць прысуд цалкам. У выніку яго абвяшчэнне доўжылася больш за тры гадзіны.

Суд прызнаў Эльвіру Карніцкую вінаватай у наўмысным насуперак інтарэсам службы ўчыненні службовай асобай з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 2,5 года. Таксама яна павінна будзе пакрыць грамадзянскі пазоў на суму больш за 78 тысяч рублёў.

Нагадаем, раней пракурор прасіў для Карніцкай 5 гадоў турмы з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Карніцкая сваю віну не прызнала. Экс-старшыня камітэта лічыць, што ўсе доказы, здабытыя следствам, пабудаваныя выключна на домыслах і здагадках, а абвінавачванне заснавана на беспадстаўных сцвярджэннях трох чалавек, з якімі яе нішто не звязвае.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930