Знайсці
26.04.2019 / 19:5343РусŁacБел

Дзясяткі людзей сабраліся на Чарнобыльскі шлях, нягледзячы на забарону

Арганізатары традыцыйнага шэсця «Чарнобыльскі шлях» за дзень да меркаванай даты акцыі паведамілі, што адмовіліся ад традыцыйнага шэсця і мітынгу — міліцыя выставіла касмічныя рахункі за аховы акцыі, няма грошай, каб такія сумы — каля 10 тысяч рублёў — сплаціць. Але некалькі дзясяткаў жыхароў Мінска ўсё ж сабраліся ў беларускай сталіцы на гэту памятную дату.

Актывісты разам з журналістамі прыйшлі на пляцоўку ля Акадэміі навук. Сярод удзельнікаў мы заўважылі старшыню Маладога фронту Дзяніса Урбановіча, палітыка Хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову, Вячаслава Сіўчыка з руху «Разам», эканаміста Сяргея Чалага, рэкламістку Юлію Ляшкевіч, Мікалая Казлова з Аб'яднанай грамадзянскай партыі, пенсіянерку Ніну Багінскую і айца Вікенція з Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Агулам каля 35 чалавек.

Ніна Багінская ўзняла сцяг.

Сілавікі здымаюць людзей, але не чапаюць. Сілавікі ў цывільным ачапілі прыступкі акадэміі, каб людзі не ішлі туды.

Адзін з міліцыянераў заявіў, што акцыя несанкцыянаваная.

Удзельнікі сабраліся ў Кіеўскі сквер і пайшлі шэсцем.

Вось такая машына суправаджае ўдзельнікаў акцыі.

Каля капліцы яны ўшанавалі памяць Юрыя Хадыкі, Васіля Быкава і Алеся Адамовіча як першых арганізатараў «Чарнобыльскага шляху». Была хвіліна маўчання.

Вячаслаў Сіўчык прамовіў: «Улады могуць забараніць Чарнобыльскі шлях, але не могуць забараніць нам называцца людзьмі».

Напрыканцы акцыі ўдзельнікі пракрычалі «Жыве Беларусь!» і ўсклалі кветкі.

Зміцер Панкавец, фоты: Воля Афіцэрава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930