Знайсці
26.04.2019 / 15:29РусŁacБел

Бацька футбаліста Салы памёр праз тры месяцы пасля гібелі сына

Скрыншот з відэа

Арас Сала, бацька аргенцінскага футбаліста Эміліяна Салы, памёр праз тры месяцы пасля гібелі сына ў авіякатастрофе. Пра гэта паведамляе Mundo Deportivo.

Прычынай смерці Салы-старэйшага стаў сардэчны прыступ. Ён памёр у сваім доме ў горадзе Прагрэса ў правінцыі Санта-Фе. Яму было 58 гадоў.

Самалёт з Эміліяна Салой на борце знік з радараў 22 студзеня. Ён ехаў з французскага Нанта ў валійскі Кардыф. Аргенцінец падпісаў кантракт з клубам «Кардыф Сіці» і павінен быў далучыцца да каманды. Самалёт упаў у Ла-Манш, парэшткі Салы знайшлі ў пачатку лютага.

Перад вылетам футбаліст адправіў сябру паведамленне, у якім сказаў, што ў шляху самалёт разваліцца і што яму страшна. Паводле інфармацыі The Times, пілот да апошняга захоўваў кантроль над самалётам і разлічваў пасадзіць лайнер на ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930