Знайсці
26.04.2019 / 11:222РусŁacБел

У Пінску маладая ласіха зайшла на тэрыторыю Дома дзіцяці. Ад стрэсу ў жывёліны спынілася сэрца

Маладая ласіха зайшла на тэрыторыю Пінскага спецыялізаванага дома дзіцяці. У пошуках выхаду жывёла атрымала траўмы і загінула, паведамляецца на сайце Пінскага гарвыканкама.

Лясную госцю заўважылі на тэрыторыі ўстановы раніцай 25 красавіка. Да моманту прыезду спецыялістаў — супрацоўнікаў прыродаахоўнай інспекцыі, ветстанцыі, МНС, міліцыі — у ласіхі была пашкоджана галава. Па ўсёй бачнасці, траўму яна атрымала, спрабуючы пераскочыць цераз агароджу.

У стрэсавым стане рабіць заспакойлівы ўкол жывёле было нельга. Было прынята рашэнне абезрухоміць яе, каб даставіць у зручнае месца і аказаць неабходную дапамогу. На жаль, з-за павышанага стрэсу ў жывёлы спынілася сэрца.

Узятыя пробы для правядзення экспертыз, у тым ліку аналіз на шаленства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера