Знайсці
25.04.2019 / 22:021РусŁacБел

Парашэнка абавязаў прадугледзець 5% ВУП Украіны на абарону ў 2020-22 гадах

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, якое прадугледжвае ў бюджэтнай дэкларацыі на 2020-2022 гады закласці выдаткі на нацыянальную бяспеку і абарону не менш за 5% ад запланаванага аб'ёму ВУП, піша Українська правда.

Для параўнання, Беларусь выдаткоўвае на гэтыя мэты каля 2,3% свайго ВУП.

Міністэрства фінансаў павінна прадугледзець выдаткі на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і абароны ў 2020-2022 гадах у аб'ёме не менш за 5% ад запланаванага аб'ёму ВУП з улікам прагнознага індэкса інфляцыі на адпаведны год.

Кабінет міністраў, згодна з рашэннем Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, павінен прыняць у 2020-2022 гадах меры па забеспячэнні належнага фінансавання сектара бяспекі і абароны па некалькіх напрамках.

У прыватнасці, забяспечыць фінансаванне развіцця сектара бяспекі і абароны ў адпаведнасці са стандартамі НАТА і ЕС; стварэнне аб'яднанай сістэмы лагістыкі і ўдасканалення сістэмы медыцынскага забеспячэння войскаў; падтрыманне існуючых магчымасцяў, а таксама павышэнне магчымасцяў Узброеных Сіл Украіны; развіццё ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі і г.д..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930