Знайсці
25.04.2019 / 20:4016РусŁacБел

Расійская прапагандыстка Сіманьян прапанавала даваць расійскае грамадзянства ўсім рускім, каб не дапусціць ісламізацыі Расіі

Галоўны рэдактар ​​крамлёўскага прапагандысцкага тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян назвала чатыры прычыны, па якіх Расіі варта даваць «грамадзянства для ўсіх рускіх». Адным з аргументаў стала ісламізацыя Расіі.

Мячэць у Казані. Фота: Pixabay.

Па словах Сіманьян, «калі нічога не мяняць», то да 2040 года Расія стане «зусім іншай краінай».

«Пачнём з таго, што Расія будзе краінай мусульманскай. Гэта медыцынскі факт, пацверджаны мноствам разлікаў. Нічога не маю супраць ісламу, як і супраць любой іншай рэлігіі. Але паспрабуйце ўявіць, што да таго часу, як вашыя дзеці будуць у вашым узросце, прэзідэнтам Расіі стане Хабіб Нурмагамедаў», — прапанавала яна

Сіманьян адзначыла, што і супраць Нурмагамедава нічога не мае, аднак хацела б захаваць сваім дзецям радзіму ў культурным, ментальным і рэлігійным выглядзе такой, якой яна яе ведае — «свецкай краінай, дзе квітнее мноства канфесій і этнасаў». Гэта магчыма дзякуючы таму, што праваслаўныя рускія дазваляюць падтрымліваць гэты статус-кво, мяркуе яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930