Знайсці
25.04.2019 / 18:043РусŁacБел

Расійскі віцэ-прэм'ер: Праблема з нафтай не палітычная, яна тэхнічная

Праблема якасці нафты, якая пастаўляецца па нафтаправодзе «Дружба», носіць тэхнічны характар ​​і не павінна палітызавацца. Пра гэта заявіў журналістам расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, паведамляе ТАСС.

«Гэта тэхнічная праблема, яе не трэба палітызаваць, перыядычна такое здараецца», — адзначыў ён. Па словах віцэ-прэм'ера, на гэты раз гранічна дапушчальная канцэнтрацыя шкодных рэчываў аказалася, аднак, істотна вышэйшай, чым раней.

Кампаніі, вінаватыя ў пагаршэнні якасці нафты, і іх менеджмент панясуць адказнасць, дадаў Козак.

«Калі будзе выяўлена, хто з'яўляецца аўтарам гэтага «твора», то будуць ужытыя адпаведныя меры і фінансавай адказнасці, і, цалкам магчыма, асабістай адказнасці службовых асоб нафтавых кампаній, якія гэта дапусцілі», — падкрэсліў ён.

Па словах віцэ-прэм'ера, на пункце ўваходу, дзе адбылося забруджванне нафты, працуюць чатыры кампаніі, што здабываюць нафту. «Працуюць праваахоўныя органы, паколькі шкода істотная і для нашых нафтаперапрацоўчых заводаў, і для нашых партнёраў, і для самой «Транснафты», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930