Знайсці
25.04.2019 / 17:1614РусŁacБел

«У пытанні дарожных табло Лукашэнка прагнуўся перад расійскім міністрам»

Усё ж цікавы (калі дазволена ўжыць такое спакойнае слова) гэты выпадак з «Хуткасным рэжымам», піша ў сябе ў фэйсбуку палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Глядзіце, міністар культуры Расеі Мядзінскі скардзіцца, што ў Беларусі «руская мова знікае з шыльдаў». Праз пэўны час як бы прэзідэнт як бы незалежнай дзяржавы кажа з трыбуны, што рускія людзі не зразумеюць надпіс на шашы «Выконвайце хуткасны рэжым». 

Атрымліваецца, што Лукашэнка здаўся, узяў пад казырок, прагнуўся перад «усяго-та» расійскім міністрам. Прычым міністрам культуры!

Але гэта мы так лічым. Лукашэнка ж лічыць па-іншаму. Ён перакананы, што нічога важнага ён не здае. Сувэрэнітэт (чытай — сваю ўладу), эканоміку, геапалітычны манеўр — нічога такога сапраўды для яго істотнага ён не здаў.

А здае ён фігню ўсялякую, фінціфлюшкі, яму самому не патрэбныя — мову, культуру, гісторыю, адукацыю. «На табе, Божа…» І, напэўна, яшчэ радуецца пры гэтым, як хітра ён рускіх дурыць. Як у 1995 годзе — я вам рэферэндум пра інтэграцыю і дзяржаўнасць рускай мовы, вы мне — спісанне даўгоў.

Але ці заўважыў ён, што разагрэў іхні апетыт і Крамлю ўжо мала «ідэйнай фігні»? Ім ужо падавай усё. Прытым не часткамі, а ўсё і адразу.

facebook.com/vitali.tsyhankou

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930