Знайсці
25.04.2019 / 17:043РусŁacБел

Няякасная расійская нафта: ці выкліча гэта дэфіцыт паліва і ці ёсць тут палітычная камбінацыя?

Галоўная эканамічная навіна апошніх дзён — нечаканая сітуацыя з расійскай нафтай, якасць якой рэзка пагоршала, што змусіла некалькі краін адмовіцца ад яе атрымання. Між тым для Беларусі Расія — адзіная крыніца энерганосьбітаў. Дык што там за сітуацыя? Чым гэта пагражае? Мы папрасілі патлумачыць простай мовай Таццяну Манёнак, аглядальніцу «Белрынка», якая спецыялізуецца на энэрганосьбітах. 

Дык што там, расійская нафта паступае?

«Яна паступае. Забруджванне нафты адбылося на ўчастку Самара—Унеча, гэты ўчастак перакрыты, а на «Нафтан» ідзе чыстая нафта па лініі Сургут-Унеча, з учорашняга дня пачала паступаць. Не ў такіх аб'ёмах, вядома, якія патрэбны для загрузкі — яны зніжаныя на 40%, але ідзе. А з бруднай нафтай таксама гісторыя не скончана — з ёй спрабуюць нешта рабіць, дадаюць рэагенты, дадаюць больш светлай нафты, якая паступала чыгункай». 

Чаму ўсё гэта? 

«Невядома, такога раней не было. А калі не было, то гэты паказчык у Расіі і не кантраляваўся, гэта нашыя першымі зрэагавалі на бруднасць. Здалёк разабрацца цяжка — у гэтую трубу загружае нафту не адна кампанія, а мноства. Прыватныя ў тым ліку. Таму што там і як… Адзінае што відавочна, за пару дзён яны сітуацыі не выправяць, як анансавалася, бо там вельмі доўгі нафтапровад, тысячы кіламетраў. Усю гэтую нафту трэба ж прапампаваць! Нашыя заводы таксама адпампоўваюць, ужо больш за мільён тон няякаснай нафты ў нас, кіраўніцтва заводаў думае, што з ёй рабіць далей: адправяць у Расію, напэўна». 

Беларускай нафтай мы можам дагрузіць аб'ёмы? 

«У «Беларуснафты» ёсць свае доўгатэрміновыя абавязкі па пастаўках, перанакіроўваць іх… Не ведаю, пакуль гэта не здаецца рэальным, хіба што, калі сітуацыя зацягнецца, то будуць і такі варыянт прапрацоўваць». 

Якія страты? Бензін не стане дэфіцытам? Цана на яго не скокне? 

«Канечне, страты вялікія: і панесеныя, і недаатрыманыя. З іншага боку, гэта падштурхнула нас да контрагентаў. Я вось толькі не ведаю, на якіх умовах заключаныя ўгоды, як нам што будзе кампенсавацца. Наколькі я разумею, беларускі бок спадзяецца на кампенсацыю, яе адназначна будуць спаганяць з «Транснафты», а тая ўжо — з вінаватых кампаній. Тут галоўнае, каб да нашых пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў не было прэтэнзій з боку кліентаў. А павышэнне цаны на бензін чакаць не варта, у нас жа не рынкавая сітуацыя з фарміраваннем цэнаў: неаднаразова сказана, што цэны будуць расці паступова. Цана бензіну — гэта і нагода для інфляцыі, для пагаршэння розных там паказчыкаў, якія пільна кантралююцца ўрадам і Нацбанкам. Дэфіцыту на ўнутраным рынку няма». 

А гэта сапраўды нейкія праблемы з нафтай або палітычная камбінацыя? 

«Не, я тут не бачу ніякай палітыкі. Гэта перадусім непатрэбна «Транснафце» — моцнае пагаршэнне іміджу. Еўрапейцы і так дыверсіфікуюць каналы паставак, а тут ім такі стымул быць у гэтым актыўнейшымі. Будуць выстаўлены штрафы вялізныя «Транснафце», яны ж самі прыбытак страчваюць. Якімі палітычнымі выгадамі гэта можна кампенсаваць, я не ведаю». 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930