Даслаць навіну
Знайсці
25.04.2019 / 14:45 4

У штабе Зяленскага назвалі дзве «чырвоныя рысы» для новага прэзідэнта

Павялічыць выяву

За часамі прэзідэнцтва Уладзіміра Зяленскага Украіна не будзе аддаваць свае землі і сваіх грамадзян. Такую заяву зрабіў прадстаўнік яго штаба Дзмітрый Разумкаў у эфіры тэлеканала «112 Украіна».

«У нас ёсць дзве чырвоныя рысы: мы не гатовыя гандляваць, здаваць у кароткатэрміновую або доўгатэрміновую арэнду, дарыць, [аддаваць] у карыстанне ўкраінскія землі і ўкраінскіх грамадзян — гэтага ніколі не адбудзецца пры прэзідэнце Зяленскім», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, новы кіраўнік дзяржавы лічыць Крым украінскім. «Украінскі Крым і ўкраінскі Данбас», — падкрэсліў Разумкаў.

Адказваючы на ​​пытанне пра далейшы лёс мінскіх пагадненняў, прадстаўнік штаба Зяленскага адзначыў, што да гэтых дамоўленасцяў цяпер вельмі многае прывязана. «Альтэрнатывы Мінску (мінскім пагадненням) пакуль ніхто не прапанаваў», — адзначыў Разумкаў.

Паводле яго слоў, важна зрабіць так, каб на момант, калі Украіна вырашыць выйсці з пагадненняў, іншыя краіны не змаглі адмяніць уведзеныя імі супраць Расіі санкцыі.

21
даведка / адказаць
25.04.2019 / 15:05
Все заявления исходят исключительно от штаба, а не самого Зеленского. Какая-то марионетка, а не президент.
1
гердзень / адказаць
25.04.2019 / 16:47
даведка, я вас разумею, вы прывыклі бачыць, што ўсё рашае адзін. але і ў 90-ыя ў Беларусі калісьці пашаў не адзін чалавек, і ў пляне свабоды было неяк лепей
4
Казік / адказаць
25.04.2019 / 17:06
даведка, Зяленскі гэты тэзіс агучваў шмат разоў, у тым ліку і на дэбатах. Але вы ўспрымаеце выключна тое, што хочацца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31