Знайсці
25.04.2019 / 12:54РусŁacБел

Германія і Чэхія прыпынілі прыём нафты па трубаправодзе «Дружба»

transoil.by

Германія прыпыніла імпарт расійскай нафты па магістральным трубаправодзе «Дружба» з-за нізкай якасці нафты. Пра гэта паведамляе Reuters. Крыніцы агенцтва таксама распавялі, што прапампоўку прыпыніла і Чэхія. Тым часам па паведамленнях расійскіх СМІ, у Маскве сёння пройдуць перамовы ўрада Расіі з прадстаўнікамі Беларусі з нагоды бягучай сітуацыі, піша Tut.by

Спыненне прыёму расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба» можа прывесці да таго, што нафтаперапрацоўчыя заводы, якія належаць польскім PKN Orlen і Grupa Lotos, а таксама нямецкія заводы, якія належаць Total, Shell, Eni і Раснафта, будуць працаваць на наяўных запасах нафты.

Прыпыненне паставак нафты можа прывесці да таго, што заходнія пакупнікі выставяць пазовы расійскім пастаўшчыкам, якія ў сваю чаргу запатрабуюць кампенсацыі у «Транснафты», піша агенцтва.

Reuters са спасылкай на дзве свае крыніцы таксама паведамляе, што Чэхія таксама спыніла прыём расійскай нафты.

Агенцтва ТАСС у сваю чаргу паведамляе са спасылкай на крыніцу ў беларускай нафтахімічнай галіне, што «Гомельтранснафта Дружба» працягвае транзіт для заводаў Чэхіі, Славакіі і Венгрыі праз тэрыторыю Украіны, і ў хуткім часе павінна рушыць рэакцыя ўкраінскага аператара магістральнага нафтаправоду. Пры гэтым крыніца дала зразумець, што гаворка можа ісці аб прыпыненні прапампоўкі.

Напярэдадні аператар польскага ўчастка трубаправода «Дружба» - кампанія PERN S.A., заявіў аб тым, што спыняе прыём расійскай нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930