Знайсці
25.04.2019 / 12:26РусŁacБел

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на Вялікдзень, а таксама пра тое, калі пахаладае

Фота Віктара Малышчыца

У Беларусі ў канцы працоўнага тыдня і выхадныя захаваецца цёплае надвор'е, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

На гэтым тыдні тэмпературны фон апынуўся на 3—5 градусаў вышэй за кліматычную норму, ападкаў практычна няма, у краіне высокі ўзровень пажарнай небяспекі.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі істотных ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7—13, месцамі — +3-6 градусаў. Днём будзе +21—27.

У суботу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах з навальніцамі.

Уначы +7—14, днём - + 19-26.

У нядзелю надвор'е будуць вызначаць маларухомыя франтальныя сістэмы. У большасці раёнаў краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы складзе 8-13, удзень - 14-20, месцамі - да +24.

«На пачатку наступнага тыдня ківач надвор'я хіснецца ў бок пахаладання. Беларусь апынецца на перыферыі скандынаўскага антыцыклону, сфарміраванага ў халаднаватым паветры паўночных шырот, у паўднёвых рэгіёнах краіны яшчэ захаваецца ўплыў франтальнага падзелу», - праінфармавалі ў Белгідрамеце.

29 красавіка днём тэмпература складзе 10-17 градусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера