Знайсці
25.04.2019 / 11:382РусŁacБел

Вядомы палітуцякач вяртаецца ў Беларусь пасля 13 гадоў эміграцыі

Палітычны ўцякач Ануфрый Рамановіч вяртаецца ў Беларусь. Былы маёр КДБ, былы віцебскі прадпрымальнік, пакінуў радзіму ў 2006 годзе пасля адкрыцця ў дачыненні да яго крымінальнай справы за эканамічныя злачынствы, паведамляе Радыё Рацыя.

Ануфрый Рамановіч кажа, што справа была палітычнай, звязанай з яго ўдзелам у прэзідэнцкай кампаніі і палітычным жыцці краіны. Сёлета ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь:

«У найбліжэйшы час хачу вярнуцца на Радзіму, прыехаць на малую бацькаўшчыну. Там, пакуль ёсць сілы, неяк уладкаваць сваё жыццё», — кажа ён.

. У 2008 Беларусь даслала ў Польшчу запыт на яго экстрадыцыю. У выніку ён быў затрыманы ў Беластоку і месяц правёў у арышце. Аднак Акружны суд не знайшоў падстаў для яго экстрадыцыі, у яго падтрымку выступіў Аляксандр Мілінкевіч. У 2009 годзе ў Беларусі справу супраць яго закрылі, аднак сам Ануфрый Рамановіч дазнаўся пра гэта толькі ў мінулым годзе:

«Такім чынам справу закрылі ў 2009 годзе. Я думаю, чаму ж яны мне, як грамадзяніну Беларусі, не паведамілі, што справа закрытая, што няма на мяне ніякай справы? Я ўжо дзесяць гадоў мог бы жыць у Беларусі, займацца сваімі грамадзянскімі справамі і г. д», — зазначае спадар Рамановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930