Знайсці
25.04.2019 / 10:1625РусŁacБел

«Адбылося татальнае вымыванне надпісаў на рускай мове»? Не смяшыце людзей ШМАТ ФОТА

Расійскія СМІ і ананімныя тэлеграм-каналы пастаянна звяртаюцца да любімай тэмы. Маўляў, у Беларусі адбываецца імклівая беларусізацыя, галоўная праява з якой — перавод на беларускую мову вонкавага афармлення гарадоў.

«Бабіч правёў для Крамля фотаманіторынг, які паказвае рэальную «беларусізацыю» краіны. Адбылося татальнае «вымыванне» рускай мовы, надпісаў на якой стала ўдвая менш, чым на англійскай, і на чвэрць менш, чым на кітайскай», — адзначыў расійскі тэлеграм-канал «Нязыгар».

Фатограф «Нашай Нівы» прайшоў па цэнтры Мінска — ад вакзала да плошчы Якуба Коласа і зрабіў рэальны «фотаманіторынг».

Якой мовы на вуліцах сталіцы больш? Давайце лічыць.

На здымкі патрапіла 31 вялікая шыльда. На якіх мовах яны выкананыя?

  • руская — 16 
  • беларуская — 8
  • англійская — 7
  • кітайская — 0.

фоты Волі Афіцэравай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930