Знайсці
25.04.2019 / 09:134РусŁacБел

Сустрэча Пуціна і Кім Чэн Ына ФОТА

kremlin.ru

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і лідар КНДР Кім Чэн Ын праводзяць сустрэчу ва Уладзівастоку. Кадры пачатку іх перамоваў паказаў тэлеканал «Расія 24», паведамляе РБК.

«Упэўнены, што і ваш візіт сёння ў Расію паслужыць справе развіцця двухбаковых адносін і дапаможа нам лепш зразумець, якімі шляхамі мы можам ўрэгуляваць сітуацыю на Карэйскім паўвостраве», - сказаў Пуцін у пачатку сустрэчы.

У сваю чаргу Кім Чэн Ын выказаў надзею, што перамовы з прэзідэнтам Расіі будуць змястоўнымі.

Пуцін таксама павіншаваў Кім Чэн Ына з перавыбраннем на пасаду старшыні Дзяржсавета КНДР, а паўночнакарэйскі лідэр у адказ павіншаваў расійскага прэзідэнта з перамогай на выбарах у 2018-м.

Кім Чэн Ын прыехаў на Далёкі Усход на браніраваным цягніку. Сустрэча з Пуціным стала для яго шостай сустрэчай з кіраўнікамі краін: перад гэтым былі з прэзідэнтамі Кітая, Паўднёвай Карэі, ЗША, Сінгапура, В'етнама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930