Даслаць навіну
Знайсці
24.04.2019 / 21:39 5

«Крама» запісала новую песню пасля расколу АЎДЫЯ

«Крама» прэзэнтуе на TuzinFM песьню «Паліцэйскі рок-н-рол», якая анансуе будучы новы альбом каманды Ігара Варашкевіча. Яна запісаная з новым гітарыстам Андрэем Краўцэвічам на словы аўтара першых альбомаў гурта Ulis Фэлікса Аксёнцава.

«Паліцэйскі рок-н-рол» фактычна сьведчыць пра другое нараджэньне «Крамы». Доўгі час у гурце была неспрыяльная атмасфэра для творчасьці праз ідэйныя разыходжаньні Ігара Варашкевіча і Сяргея Трухановіча. Увосень іх канфлікт выйшаў на публіку. Сяргей заявіў, што ня бачыць больш сэнсу працаваць з гуртом. Сваю крытыку ў адказ выказаў Ігар. У выніку Трухановіч адмовіўся выйсьці на заяўлены ўжо канцэрт і паставіў кропку ў гісторыі з «Крамаю». Варашкевіч думаў сканцэнтравацца на сольным праекце. Далейшае існаваньне каманды апынулася пад пагрозаю…

Павялічыць выяву

Гурт «Крама» узору 2019 году.

З сынглу «Паліцэйскі рок-н-рол» пачынаецца новая старонка ў гісторыі «Крамы». У гурт прыйшоў новы гітарыст — Андрэй Краўцэвіч (ён быў задзейнічаны ў такіх гуртах і праектах, як The Stokes, Flammable, StereoТипы, Top Gun, Los Bulbas). Гэта паўплывала на гучаньне, зьявіліся новыя задумы, актывізавалася праца над новым матэрыялам.

Музыку да «Паліцэйскага рок-н-ролу» Ігар Варашкевіч напісаў у 2017 годзе ў хатняй студыі Зьмітра Дзямідава, саўндпрадусара, экс-гітарыста гурта Indiga. Прычым сам прапісаў усе гітары, акрамя басу. У якасьці вакальнай партыі насьпяваў словы «на птушынай нямецкай мове», як кажа Ігар. У прыпеве дэма-запісу гучалі словы «Фантасьціш рок-н-рол». Але пасьля задума зьмянілася, песьню было вырашана назваць «Аўтазак». Каб стварыць тэкст на адпаведную тэматыку Ігар зьвярнуўся да Фэлікса Аксёнцава, геніяльнага рок-паэта канца 1980-х-пачатку 1990-х, аўтара першых трох альбомаў гурта «Уліс», які доўгі час ужо жыве ў Канадзе. Фэлікс пагадзіўся вярнуцца ў беларускую рок-прастору і напісаў для «Крамы» тэкст з улікам пажаданьняў Ігара. А слова «Аўтазак», якое мелася быць у прыпеве, прапанаваў замяніць на «Паліцэйскі рок-н-рол» — «бо паліцыя паўсюль аднолькавая».

«Наша ідэя была ў тым, каб паглядзець на непрыемную тэму з гумарыстычнага боку. Так, як гэта робяць у кіно. Стужка «Вялікі шпацыр» з удзелам Луі дэ Фюнэса, напрыклад, пра падзеі другой сусьветнай вайны. Мы таксама хочам паіранізаваць з тэмы, якая падаецца зусім нясьмешнай», — тлумачыць Ігар.

Гэтай песьняй «Крама» анансуе свой новы альбом, праца над якім пачалася.Жывая прэм’ера «Паліцэйскага рок-н-ролу» пройдзе на бліжэйшым сольным канцэрце 30 красавіка ў менскай кавярні «Сябры». На ім гурт адначыць 25-годзьдзе свайго альбому «Гэй, там, налівай». У суполцы «Тузіна» УКантакце на днях адбылася сеціўная прэзэнтацыя гэтага рэлізу, які выходзіў толькі на касэтах і даўно стаўся рарытэтам.

2
Дед Мороз / адказаць
25.04.2019 / 00:38
Чотка! Дзякую!
2
Усяслаў / адказаць
25.04.2019 / 03:27
Файна
0
Максим Дизайнер / адказаць
25.04.2019 / 13:20
Очень радует меня Варашкевич. И бухнуть на Дне рождения, и подлечиться, и песню записать успевает. И в опорке за идеи посидеть. И архитектурный факультет окончить. Пример для подражания, а не мужик.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31