Даслаць навіну
Знайсці
24.04.2019 / 22:06 24

Ігар Марзалюк стане вядучым новага шоу на СТБ

Дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк стане вядучым новага шоу на СТБ. Канал вырашыў выкарыстоўваць харызму Марзалюка, чыя эмацыйная рэакцыя на выступ Аляксандра Лукашэнкі стала хітом у інтэрнэце. Пра гэта паведамляе тэлеканал.

Павялічыць выяву

— Яго рэакцыя стала сапраўдным інтэрнэт-мемам. У тым, што гэта не пастановачныя кадры, хутка змогуць пераканацца гледачы нашага канала, — распавяла журналіст СТБ Вольга Коршун. — Мы вырашылі выкарыстаць харызму і неабыякавасць дэпутата і запрасілі яго ў якасці вядучага нашага новага праекта. Прэм'ера ўжо зусім хутка. У цэнтры ўвагі — самыя вострыя палітычныя і эканамічныя тэмы, так што без эмоцый дакладна не абыдземся.

У каментары БелаПАН Марзалюк паведаміў, што гэта будзе ток-шоу, у аснове якога ляжыць канцэпцыя «беларускага свету».

«Мы будзем паказваць беларускі свет, прамаўляць сэнсы нашай вялікай беларускай традыцыі ад мінулага да сучаснасці. Паказваць Беларусь такой, якой яна ёсць, шматграннай, таленавітай і разнастайнай. Беларускае сэрца і IT-тэхналогіі, беларускае сэрца і кропкі росту, беларускае сэрца і наша мадэль эканомікі, заснаваная на справядлівасці. Беларуская ідэнтычнасць і яе месца ў еўрапейскай ідэнтычнасці», — распавёў палітык.

Здымкі адбываліся ў Мірскім замку.

Першы выпуск праграмы меркавана выйдзе ў чацвер, 25 красавіка, у 20:30.

1
Садоўскі, Пётра / адказаць
25.04.2019 / 10:11
Скіруе свае ступакі па шляху Зяленскага.
0
Нейкі чалавек / адказаць
25.04.2019 / 10:15
Valadzimir, раскажыце італьянцам, што  Рымскі Калізей не належыць італьянскаму сьвету.
0
Нейкі чалавек / адказаць
25.04.2019 / 10:17
Адзін таварышок з Украіны таксама пачынаў з шоў)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31