Знайсці
24.04.2019 / 20:20РусŁacБел

Махляры выцягнулі грошы ў дзяцей, выкарыстоўваючы Укантакце

У Слуцкі РАУС паступілі дзве заявы ад бацькоў дзяцей 12-13 гадоў, якія паверылі хітрыкам махляроў. У адным выпадку шкода склала 60 рублёў, у іншым — 200 рублёў.

Пра новы від інтэрнэт-махлярства «Кур'еру» распавёў Арцём Філіповіч, супрацоўнік падраздзялення па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій Слуцкага РАУС.

«Ашуканцы ў сацсетках (пераважна «Укантакце») просяць у непаўналетніх нумар мабільнага тэлефона альбо бяруць яго на персанальнай старонцы карыстальніка (падлеткі часцей за ўсё паказваюць нумар тэлефона ў сваім акаўнце), — распавёў эксперт. — На гэты нумар адпраўляюць СМС-паведамленне, на якое трэба даць станоўчы адказ. Зачэпкі розныя. Напрыклад, каб бясплатна пераслаць ўнутрысеткавую валюту, якая неабходна для таго, каб адпраўляць падарункі, атрымліваць гульнявыя бонусы, стыкеры і г.д..

Падлеткі адказваюць на гэтыя СМС-паведамленні, але ніякіх галасоў ім не прыходзіць. Ашуканцы могуць казаць, што грошы спісваюцца пад заклад, і калі непаўналетнія ці іншыя грамадзяне адкажуць на ўсе паведамленні, то ім вернуцца і галасы, і грошы. Аднак гэта не так. За гэтыя СМС-паведамленні спісваюцца грошы».

Арцём Філіповіч просіць бацькоў звярнуць увагу на праблему.

Інфа-Кур'ер

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера