Знайсці
24.04.2019 / 17:243РусŁacБел

«Квартал 95» знайшоў замену Зяленскаму

Пасля выбараў прэзідэнта шоўмен Уладзімір Зяленскі пакіне праекты студыі «Квартал 95», у якіх шмат гадоў быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам, вядучым і акцёрам.

Адзначаецца, што заменяць Зяленскага «ўжо вядомыя гледачам зоркі «Квартала».

Так, новым вядучым «Лігі смеху» стане Яўген Кашавы, які таксама з'яўляецца адным з трэнераў гэтага праекта, створанага студыяй «Квартал 95» і Drive Production.

«Але паколькі адначасова трэніраваць і весці праграму Яўген не зможа, месца трэнера ў яго камандзе зойме іншы суддзя. Хто менавіта, вырашаць самі хлопцы», — кажа студыя.

У «Вячэрнім квартале» з'явяцца ўдзельнікі каманды «Дняпро», акцёры і вядучыя — Ігар Ластачкін і Юрый Ткач.

Адзначаецца, што запісы новых выпускаў «Вячэрняга квартала» і «Жаночага Квартала» мусяць адбыцца ў пачатку мая ў Турцыі.

Далей пастаноўкай нумароў будуць займацца Аляксандр Пікалаў і Яўген Кашавы.

Што тычыцца праекта «Насмяшы коміка», у дзіцячай версіі Зяленскага замяніў Юрый Ткач, здымкі з яго удзелам ужо адбыліся, а праграма была ў эфіры «1+1».

«А вось хто зойме месца Уладзіміра ў дарослай версіі, стане вядома бліжэй да здымкаў новага 16-га сезона праекта, які запланаваны на восень», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930