Знайсці
24.04.2019 / 17:0036РусŁacБел

Суркоў пра расійскія пашпарты для жыхароў «ДНР»: Гэта абавязак перад рускамоўнымі

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў заявіў, што рашэнне Уладзіміра Пуціна пра выдачу жыхарам акупаванага Данбаса расійскіх пашпартоў з'яўляецца абавязкам уладаў Расіі перад «людзьмі, якія гавораць і думаюць па-руску».

Пра гэта ён заявіў ТАСС.

«Гэта доўг Расіі перад людзьмі, якія гавораць і думаюць па-руску, якія цяпер апынуліся ў вельмі цяжкай сітуацыі з-за рэпрэсіўных дзеянняў кіеўскага рэжыму. Украіна адмаўляецца прызнаваць іх сваімі грамадзянамі, уводзячы эканамічную блакаду, не дапускаючы іх на выбары, ужываючы супраць іх ваенную сілу», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, рашэнне Пуціна з'яўляецца «абсалютна справядлівым і непазбежным».

«Атрымаўшы пашпарты, людзі будуць адчуваць сябе больш абароненымі і свабоднымі», — падкрэсліў памочнік Пуціна.

Нагадаем, расійскія тэлеграм-каналы мяркуюць, што Уладзіслаў Суркоў можа стаць новым паслом Расіі ў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера