Знайсці
24.04.2019 / 15:507РусŁacБел

Кіроўцу легкавіка, што заблакаваў праезд хуткай у Мінску, пазбавілі правоў на тры месяцы

Кіроўца легкавіка, які заблакаваў праезд хуткай у Мінску, пазбаўлены права кіравання на тры месяцы, паведамляе БелТА

Яму таксама трэба будзе выплаціць штраф у памеры 10 БВ (255 рублёў).

Канфлікт паміж кіроўцамі легкавога аўтамабіля «Фальксваген» і хуткай медыцынскай дапамогі адбыўся 7 красавіка двары дома №153 па праспекце Ракасоўскага. Кіроўца легкавіка адмовіўся саступіць шлях кіроўцу хуткай з уключанымі пробліскавымі маячкамі.

Інфармацыя пра інцыдэнт ад яго ўдзельнікаў і відавочцаў у ДАІ не паступала, аднак відэа інцыдэнту было размешчана ў інтэрнэце. Праведзена праверка. Кіроўца легкавога аўтамабіля на разгляд не з'явіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930