Знайсці
24.04.2019 / 15:367РусŁacБел

Пуцін спрасціў атрыманне расійскага грамадзянства для жыхароў «ДНР»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным парадку атрымання расійскага грамадзянства для жыхароў г.зв. Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

Дакумент прадугледжвае, што заяву аб прыёме ў грамадзянства ад жыхароў самаабвешчаных рэспублік павінна разглядацца не даўжэй за тры месяцы.

Спрошчаны парадак атрымання грамадзянства дазваляе атрымаць расійскі пашпарт без пражывання ў Расіі на працягу пяці гадоў пасля атрымання дазволу на жыхарства, пацверджання наяўнасці сродкаў на жыццё, пацверджання валодання рускай мовай і адмовы ад грамадзянства замежнай дзяржавы.

У агульным парадку рашэнне аб даванні грамадзянства прымае прэзідэнт Расіі, у сувязі з чым тэрмін разгляду дакументаў можа дасягаць аднаго года, а ў спрошчаным парадку — органы МУС на працягу 3-6 месяцаў.

Раней жыхары так званых «ЛНР» і «ДНР» маглі атрымаць пашпарт толькі ў агульным парадку — як і іншыя грамадзяне Украіны.

Указ уступае ў сілу з дня афіцыйнага апублікавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера