Знайсці
24.04.2019 / 16:1714РусŁacБел

Лукашэнка выбачыўся, што назваў Анісім «Таццянай», і патлумачыў, як так выйшла

Алена Анісім у інтэрв'ю «Беларускаму партызану» патлумачыла, чаму Лукашэнка, адказваючы на яе пытанне падчас паслання, назваў яе Таццянай:

Алена Анісім.

«Ён пасля падышоў да мяне разам з усёй сваёй світай і папрасіў прабачэння. Калі Аляксандр Лукашэнка стаў выходзіць з Авальнай залы, многія да яго адразу падбеглі. Я не падыходзіла, проста чакала, калі ён выйдзе. А ён падышоў да мяне і сказаў: «Я ж ведаю, што ты Лена, а мне сказалі, што я цябе Таняй назваў!». І папрасіў прабачэння.

Сказаў, што ў яго была дзяўчына Таццяна, якую ён кахаў. І паціснуў мне руку. А я тут жа адказала: атрымліваецца, я трапіла ў шэрагі вашых любімчыкаў? Лукашэнка адказаў: ну не ворагаў жа!

Агаворкі, вядома, ва ўсіх бываюць, іншы раз і не заўважыш. Але ўвагу Лукашэнкі на гэты момант звярнулі, і ён палічыў неабходным папрасіць прабачэння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930