Знайсці
24.04.2019 / 12:1722РусŁacБел

«Белінвестбанк» абмяжоўвае зняцце грошай у банкаматах і аддзяленнях

«Белінвестбанк» папярэджвае сваіх кліентаў пра тое, што з 2 мая змяняюцца правілы зняцця грошай у банкаматах.

Цяпер за дзень можна будзе зняць не больш за 500 рублёў на суткі. Ёсць ліміт і на месяц — можна зняць не больш за 1500 рублёў.

Для валютных картак ліміт складзе 200 даляраў ці еўра на дзень, а таксама 600 даляраў ці еўра на месяц.

Пры перавышэнні будзе спісвацца камісія — 0,5% ад сумы, але мінімум 2 рублі, альбо 3 даляры, альбо 3 еўра за кожнае зняццё.

Зняць грошы без камісіі ў аддзяленні «Белінвестбанка» таксама не атрымаецца. За любую аперацыю давядзецца заплаціць 0,5% ад сумы, але мінімум 50 капеек, ці 1 даляр, ці 1 еўра).

Уводзяцца абмежаванні і на прагляд свайго баланса — бясплатна можна праверыць свой рахунак у банкаматах толькі тройчы на месяц. Кожны наступны прагляд будзе каштаваць 25 капеек.

Чытайце таксама: Белінвестбанк патлумачыў, навошта ўвёў камісію за зняццё наяўных — для вашай бяспекі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930