Знайсці
25.04.2019 / 14:362РусŁacБел

«Іслач» у топе, а «цукровыя» — крыху ў іншым месцы. Анонс пятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за вышэйшай лігай, у якой ужо прайшло чатыры туры.

Сярод вынікаў матчаў мінулага тыдня толькі адзін можна назваць нечаканым — брэсцкае «Дынама» не змагло абгуляць «Энергетык-БДУ». Мінчукі ў пачатку гульні скарысталіся памылкай брамніка «Дынама», які адбіў мяч проста на нагу форварда супернікаў, але не вытрымалі пад мноствам брэсцкіх атак і ў выніку запісалі на свой рахунак толькі адзін бал. Гэта дазволіла крыху падняцца са дна табліцы.

Фота: «Дынама-Брэст»

А на ім знаходзяцца два «цукровыя» калектывы. «Слуцк» нарэшце змог адзначыцца голам у матчы з «Іслаччу», але прапусціў тры і пагрузіў заўзятараў у яшчэ большую роспач. «Гарадзея» без шанцаў была разбітая жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Завяршае трыумвірат аўтсайдараў «Дняпро», але магілёўцы нарэшце набралі першы бал і, мяркуецца, пачалі аперацыю па выратаванні.

Сярод астатніх вынікаў адзначым перамогу «Шахцёра» ў Гомелі і яго выхад на чысты першы радок, перамогу мінскага «Дынама» — у мінскім дэрбі (3 забітыя мячы на 3 перамогі — неверагодна), а таксама пройгрыш «Віцебска», які адкідвае каманду на 12-ы радок.

А цяпер пераходзім да падзей наступнага тура!

«Тарпеда-БелАЗ» — «Тарпеда»

Жодзінцы паступова пачынаюць разганяцца. Але дома каманда Вадзіма Скрыпчанкі гуляе няўдала — усяго 1 турнірны бал з 6 магчымых.

Мінскія «аўтазаводцы» мелі шанцы, каб не прайграць «Дынама», і наогул у гэтым сезоне глядзяцца няблага. Але думаем, што на тле поспеху ў Гарадзеі гаспадары атрымаюць першую хатнюю перамогу ў сезоне.

Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда-БелАЗ».

«Дынама-Брэст» — «Славія»

Такое адчуванне, што пасля трох перамог, у тым ліку над БАТЭ, да гульні з «Энергетыкам-БДУ» гульцы брэсцкай каманды падышлі нематываванымі. За што і паплаціліся.

Наперадзе гульня са «Славіяй», якая ў папярэднім туры ледзь не адабрала балы ў БАТЭ. Увогуле, хаця мазырчукі і прайгралі тры з чатырох матчаў, але дэманструюць цікавы футбол і сваё, здаецца, яшчэ дабяруць. Але не ў чацвер.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Віцебск» — «Слуцк»

  • 26.04, 16:45. Віцебск, ЦСК «Віцебскі»

Двубой галоўных лузераў вышэйшай лігі. Проста нагадаем, што летась «Віцебск» скончыў сезон чацвёртым, а «Слуцк» — сёмым.

На каманду Віталя Паўлава цісне цяжкім грузам серыя без перамог, якая ўжо цягнецца 13 тураў. Да гэтых праблем дадаліся і шматлікія траўмы лідараў каманды. 

Ці скарыстаецца праблемамі суперніка «Віцебск»?

Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».

«Дынама-Мінск» — «Нёман»

  • 26.04, 18:30. Мінск, стадыён «Трактар»

З-за дрэннага стану газону на «Дынама» мінчукі вырашылі перанесці дзве бліжэйшыя гульні на олдскульны «Трактар».

У папярэднім туры «Дынама» здабыла перамогу дзякуючы голу Ігара Шытава. Фота: ФК «Дынама-Мінск».

«Нёман» пасля дзвюх параз нарэшце перамог дзякуючы голу кыргызскага вундэркінда Алыкулава. Магчыма, менавіта каманда Ігара Кавалевіча знойдзе ключы да абароны «Дынама»?

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

БАТЭ — «Мінск»

  • 26.04, 20:45. «Барысаў-Арэна»

«Мінск» пакуль застаецца самай дзіўнай камандай лігі. Чатыры матчы — чатыры нічые і ўсяго адзін забіты мяч. Але ў той жа час і прапусцілі хлопцы Разіна толькі аднойчы. 

«Мінск» ужо адабраў балы ў мінскага «Дынама». Ці атрымаецца засмуціць яшчэ аднаго фаварыта — вялікае пытанне.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Іслач» — «Гомель»

  • 27.04, 16:45. Стадыён ФК «Мінск»

«Іслач» выйграла тройчы ў чатырох турах і ідзе сярод лідараў табліцы. Пра дзёрзкасць «Гомеля» ўжо таксама складзеныя легенды. Таму матч на «Камвольшчыку» можна назваць ценевым матчам усяго тура.

Фаварыта адразу і не абазначыш: абедзве каманды паказваюць атакуючы футбол і маюць у складзе класных нападнікаў. Спрагназуем немалую колькасць галоў.

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

«Шахцёр» — «Энергетык-БДУ»

  • 27.04, 18:45. Салігорск, стадыён «Будаўнік»

Салігорцы засталіся адзінай камандай чэмпіянату, якая пакуль не губляла турнірных балаў. Але перамогі даюцца «Шахцёру» няпроста: дзве з чатырох былі дабытыя ў канцоўцы гульні дзякуючы галам Мікалая Януша, якога пара называць мясцовым Джокерам.

Мікалай Януш забіў свой чарговы гол у вышэйшай лізе. Фота: ФК «Шахцёр».

«Энергетык-БДУ» паказаў, што можа на роўных гуляць з лідарамі табліцы і псаваць іхны настрой. Таму лёгка «Шахцёру» на родным полі дакладна не будзе.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

«Дняпро» — «Гарадзея»

  • 27.04, 20:45. Магілёў, стадыён «Спартак»

Фіналіць тур яшчэ адна сустрэча аўтсайдараў. Магілёўцы нарэшце змаглі набраць першыя турнірныя балы і крышачку парадаваць сваіх нешматлікіх заўзятараў.

У «Гарадзеі» ж нагод для радасці няма, але ёсць неблагія шанцы іх атрымаць пасля гульні ў Магілёве.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930