Знайсці
24.04.2019 / 09:484РусŁacБел

У Столінскім раёне — буйны пажар: гарыць 200 гектараў лесу і сухой травы ФОТА

На Століншчыне ратавальнікі змагаюцца з буйным пажарам у экасістэме, задзейнічана авіяцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамляе 112.by

Аб узгаранні сухой расліннасці ў балоцістай мясцовасці, лесу ля вёскі Альманы паведамілі леснікі 23 красавіка каля 7.50. Для ліквідацыі пажару задзейнічаны ратавальнікі, лясгасы, арганізацыі Столінскага раёна.

«На месцы працуюць два Мі-8 авіяцыі МНС, верталётамі ажыццёўлены 42 скіды вады. Агульная плошча пажару, пройдзеная агнём, склала 200 га (50 га — лес, 150 га — сухая расліннасць). Задзейнічаны больш за 100 чалавек, арганізаваны падвоз вады для запраўкі усюдыходаў, АРС і ранцавых вогнетушыцеляў», — паведамляе МНС.

Вядзецца маніторынг становішча. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, сёння раніцай адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Столінскім райвыканкаме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера