Знайсці
23.04.2019 / 18:105РусŁacБел

Украінскі ЦВК апрацаваў 100% пратаколаў

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны па выніках апрацоўкі 100% электронных пратаколаў заявіла, што Уладзімір Зяленскі атрымлівае 73,22%, Пятро Парашэнка — 24,45%, паведамляе сайт ЦВК.

За Зяленскага аддалі свае галасы 13 541 530 выбаршчыкаў, за Парашэнку прагаласавалі 4 522 320 грамадзян.

Несапраўднымі прызналі 2,31% выбарчых бюлетэняў.

Яўка выбаршчыкаў у другім туры, уключаючы замежную выбарчую акругу, склала 61,37%.

На момант заканчэння галасавання выбарчыя бюлетэні атрымалі 18 409 313 чалавек, тады як у спісы выбаршчыкаў на гэты ж час былі ўнесены 29 645 358 грамадзян Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера