Даслаць навіну
Знайсці
23.04.2019 / 15:25 11

У Нямеччыне жанчына апрытомнела пасля 27 гадоў комы

Павялічыць выяву

У Нямеччыне пацыентка клінікі, якая 27 гадоў знаходзілася ў коме, прыйшла ў поўную прытомнасць. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Жыхарка ААЭ Муніра Абдула атрымала чэрапна-мазгавую траўму ў ДТЗ у 1991 годзе, калі ў яе машыну недалёка ад горада Аль-Айн урэзаўся школьны аўтобус. У аўтамабілі таксама знаходзіўся яе сын Амар Вэбер. Маці выратавала яго, закрыўшы сабой. У хлопчыка былі толькі лёгкія траўмы.

Муніру шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу, затым перавялі ў Лондан, каб паставіць дыягназ. Дактары адзначалі, што жанчына знаходзіцца ў мінімальнай свядомасці — стане, падобным на кому, пры якім захоўваецца ўспрымальнасць да болю. Пазней яе вярнулі ў ААЭ, дзе шмат гадоў кармілі праз трубку і праводзілі фізіятэрапію.

У 2017 годзе наследны прынц Абу-Дабі Махамед бен Заід даведаўся пра сітуацыю сям'і Абдула і аплаціў лячэнне Муніры ў Германіі. Праз год Муніра пачала прамаўляць некаторыя гукі, а яшчэ праз некалькі дзён прачнулася і сказала імя свайго сына.

Жанчына вярнулася ў Абу-Дабі разам з сям'ёй і працягвае аднаўляцца. Ёй неабходная фізіятэрапія для лячэння атрафіі цягліц.

0
Ваўкалак / адказаць
23.04.2019 / 20:38
трэба ўзяць інтэрв'ю пра ўражанні ад інтэрнэту, смартфонаў ды і ўвогуле звычак людзей
1
Анна Бочарова / адказаць
23.04.2019 / 21:40
БРСМ, ну я идеолог эвтаназии...в таких случаях,как этот может она и не нужна,а вот смертельно больным онкологией,испытывающим муки и страшную боль,она(эвтаназия) как избавление 
0
maha / адказаць
24.04.2019 / 00:00
дык у чым праблема эўтаназіі - загадзя пішаш сваю волю, што рабіць з табой, калі ты ў коме, а калі не ў коме, а цяжка хворы, то зможаш пра сваю волю сказаць. адна мая сяброўка распарадзілася, што ў выпадку чаго каб бацькі яе не трымалі ў такім стане. Бо гэта таксама тое яшчэ выпрабаванне дагледжваць такога чалавека гадамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31