Даслаць навіну
Знайсці
23.04.2019 / 22:43 7

«Я працую мішэнню для кідання нажоў»

Беларусы Андрэй Гоманаў і Дар’я Шарамет скарылі журы брытанскага тэлешоу нумарам з кіданнем нажамі. «Наша Ніна» пагутарыла з Дар’яй пра тое, як гэта — быць жывой мішэнню.

Насамрэч асістэнтка кідальніка нажоў — не асноўная прафесія Дар’і. Перш за ўсё яна харэограф.

Павялічыць выяву

«Я танцую ў балеце цырка і наогул, стараюся танцаваць усюды, дзе ёсць магчымасць», — расказвае Дар’я.

А вось асістэнткай кідальніка нажоў Андрэя Гоманава Дар’я стала два гады таму.

Павялічыць выяву

«Выпадкова заўважыла аб’яву Андрэя ў інтэрнэце, у якім ён шукаў сабе асістэнтку. А ў мяне ўжо быў падпісаны кантракт на працу ў Паўднёвай Карэі. Але я чамусьці адгукнулася на аб’яву. Трэба сказаць, што я была далёка не адзіная прэтэндэнтка, але Андрэй захацеў працаваць са мной», — працягвае Дар’я.

Андрэй Гоманаў і Дар’я Шарамет — адзіныя ў Беларусі артысты, хто працуе ў жанры кідання нажоў і сякер.

Павялічыць выяву

«Спартыўных кідальнікаў шмат, а вось паставіць жывога чалавека ля шчыта, у які кідаюцца нажы і іншыя вострыя прадметы, здагадаўся адзін Андрэй»,— кажа Дар’я.

Эмоцыі і пачуцці, якія адчувае Дар’я падчас выступаў і рэпетыцый, — гэта, вядома, адрэналін, а таксама максімальная сабранасць і сканцэнтраванасць.

Павялічыць выяву

«Ні разу не было думак, што гэты нож прыляціць у мяне. А інстынкт самазахавання? У мяне яго па-ранейшаму няма», — смяецца Даша.

Дзяўчына прызнаецца, што драпіны і парэзы — гэта звыклыя ёй траўмы:

«На рэпетыцыях здараюцца рыкашэты. Гэта калі нож, які кінуў спартсмен, трапляе ў нож, які ўжо ўторкнуты ў шчыт. Тады, канечне, драпін не пазбегнуць. Таксама ў маёй працы важна быць максімальна засяроджанай, бо даводзіцца і выгінацца, і прысядаць, і не губляць позірк партнёра. Поўнае ўзаемаразуменне з ім — сакрэт поспеху».

Павялічыць выяву

Падрыхтоўку да чарговага труку Андрэй Гоманаў пачынае без Дашы. Калі яго рухі максімальна адточаныя, калі ён упэўнены ў сабе, да шчытоў становіцца Дар’я.

«На першай рэпетыцыі Андрэй мяне страхуе. Але толькі на першай. Нельга хавацца за нейкімі стэндамі, матэрыяламі, якіх не будзе ў выніковым нумары. Кіданне нажоў — гэта не толькі відовішча, гэта і прыклад максімальнага даверу свайму партнёру», — расказвае яна.

Першы час Дар’я казала сваёй маме, што працуе з фокуснікам.

Павялічыць выяву

«Я не магла ёй прызнацца, што нажы вострыя і Андрэй іх кідае па-сапраўднаму. Але пасля прызнацца давялося, — прызнаецца Дар’я. — Мама была на нашых выступленнях, усё бачыла. І яна шчыра спадзяецца, што я адэкватная і не стала б падвяргаць сябе небяспецы».

А вось пасля пытання пра тое, калі іх выступ можна пабачыць у Беларусі, Дар’я разгубілася:

«Мы дома амаль не бываем, усё на гастролях, нават зараз я гавару з вамі з Уладзівастока, а тут пытаецеся пра выступленні»…— толькі і змагла адказаць артыстка.

Наталля Тур, фота забяспечана гераіняй

1
Andrei / адказаць
24.04.2019 / 06:19
Есть такой фильм "Девушка на мосту" - просто шедевр. Он как раз о таком номере. Желаю ребятам успехов! Номер у них классный!
0
Эхо / адказаць
24.04.2019 / 21:48
То что девушка живая, я вижу. А вот метатель... Для того, чтобы я смог оценить его потенциал, шоу нужно начинать со столба, шести метательных ножей и расстояния (поскольку он работает, в представлении, с живым материалом) не менее 9 метров. Всаживает он эти ножи в столб с этого расстояния - мне интересно, что дальше, нет - все в сад! Странно, что такая дешёвка произвела такое сильное впечатление на англичан.
0
Максим Дизайнер / адказаць
26.04.2019 / 13:28
Наши дорогие беларусики. Не типично доброе выражение лиц.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31