Знайсці
23.04.2019 / 13:222РусŁacБел

Бальшыня самалётаў у Віленскім аэрапорце запраўляецца беларускім палівам 

Беларуская нафтавая кампанія (БНК) істотна пашырыла вытворчасць рэактыўнага паліва, якое вырабляецца на наваполацкім «Нафтане», піша Радыё Свабода.

Пра гэта заявіў намеснік гендырэктара БНК Сяргей Грыб.

Паводле яго, прыкладна 60% усіх самалётаў, якія вылятаюць з аэрапорта Вільні, запраўленыя беларускім палівам. Таксама ідзе актыўнае засваеньне гэтага рынку ў Эстоніі. Кампанія мае даччыныя структуры ў Брытаніі, Латвіі і Польшчы.

Сяргей Грыб патлумачыў, чаму Беларусі выгадна прадаваць у ЕС дызельнае паліва, але не бензін.

«Справа ў тым, што Еўропе не хапае дызельнага паліва, таму беларусы пастаўляюць яго туды бяз мыта. А вось бензіна ў краінах ЕС дастаткова, адпаведна, гэтае паліва абкладаецца мытам», — адзначыў Сяргей Грыб.

Ён сказаў, што цяпер разглядаюцца іншыя варыянты паставак беларускага бензіна, у прыватнасці гэта тычыцца дзяржаў Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Цяпер асноўны продаж беларускіх вырабаў з нафты прыпадае на Украіну, Польшчу і краіны Балтыі. Пачынаюць асвойвацца рынкі Славакіі і Чэхіі

Уладзімір Глод, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера