Знайсці
23.04.2019 / 14:417РусŁacБел

З'явілася петыцыя з прапановай даваць прэміі настаўнікам, якія выкладаюць па-беларуску

Петыцыя «У падтрымку беларускай мовы» з'явілася на сайце «Зручны горад». Яе складальнікі пішуць, што, па іх назiраннях, «маюцца прыкметы сталага парушэння правоў беларускамоўнага насельніцтва і дыскрымінацыi беларускай мовы».

«У прыватнасці, у гарадах мала беларускамоўных шыльдаў (у тым ліку на вакзалах), існуюць перашкоды для беларускамоўнай адукацыі на ўсіх узроўнях, няма патрабавання да чыноўнікаў роўнага валодання мовамі, адсутнічае практыка справаводства на беларускай мове, суды ідуць па-руску, адсутнічае ўвесь корпус заканадаўства на беларускай мове», — сказана ў петыцыі.

Беларускамоўная гімназія №23 у Мінск. Фота «Мінск-Навіны».

Успомнілі там і пра заяву Аляксандра Лукашэнка падчас паслання да народа і парламента аб тым, што трэба зняць знак «Выконвай хуткасны рэжым».

Ініцыятыўныя грамадзяне патрабуюць вярнуць на дарогі дарожны знак «Выконвай хуткасны рэжым» па-беларуску і ў далейшым прытрымлівацца афармлення знакаў на беларускай мове.

А таксама заахвочваць да вывучэння і выкладання на беларускай мове выхавацелей, настаўнікаў і выкладчыкаў адмысловымі прэміямі, стварыць беларускамоўную дзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову і падтрымаць іншыя падобныя прыватныя ініцыятывы.

Пакуль петыцыю падпісалі каля 300 чалавек.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930