Даслаць навіну
Знайсці
23.04.2019 / 12:07 5

«Нафтан» рэзка знізіў перапрацоўку нафты

Павялічыць выяву

БелТА

ААТ «Нафтан» пайшло на рэзкае вымушанае памяншэнне перапрацоўкі нафты, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Для недапушчэння выхаду са строю абсталявання з-за карозіі і для прадухілення зніжэння актыўнасці каталізатараў, якія выкарыстоўваюцца ў працэсах перапрацоўкі нафты, наваполацкі НПЗ вымушаны быў пайсці на рэзкае зніжэнне перапрацоўкі нафтавай сыравіны.

«У суботу, 20 красавіка, на прадпрыемстве прыступілі да паніжэння загрузкі першасных установак па перапрацоўцы нафты, у нядзелю, 21 красавіка, магутнасці прыйшлося панізіць яшчэ на 10%. У цяперашні час загрузка ААТ «Нафтан» па нафтавай сыравіне складае менш за 55% ад узроўню першага квартала 2019 года. Цалкам спынена перапрацоўка на ўстаноўцы АТ-8, уведзенай у эксплуатацыю ў 2017 годзе», — праінфармавалі на прадпрыемстве.

Прычынай такой сітуацыі стала выяўленне павышанага ўтрымання арганічных хларыдаў у экспартнай сумесі Urals, якая паступае па магістральным нафтаправодзе з Расіі. Утрыманне хларыдаў у сыравіне, якая транспартуецца па сістэме магістральных трубаправодаў сістэмы «Транснафты», у дзясяткі разоў перавысіла нормы ДаСТ.

Расійская «Транснафта» прызнала наяўнасць праблем і абяцае вырашыць іх на працягу некалькіх найбліжэйшых дзён. Сустрэча расійскіх і беларускіх спецыялістаў для абмеркавання шляхоў выхаду з сітуацыі адбудзецца сёння, дадалі ў ААТ «Нафтан».

0
Юджын / адказаць
23.04.2019 / 12:57
Прохожий, наш КДБ хутчэй яшчэ адну дыверсію супраць Беларусі і беларусаў зробіць, чым будзе расследваць дзеянні сяброў-куратараў з масквы.
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
23.04.2019 / 14:03
Глядзеў пару дзён таму відэаролік "эксперта" сп. Тышкевіча, які гэта характэрызуе як дыверсію супраць беларускіх НПЗ, каб вывесці іх з ладу і з ланцугом далёкаідучых наступстваў, які наўпрост закране Украіну.

Расія -- імперыя зла!
0
Ангеліна / адказаць
23.04.2019 / 14:07
"рэзка знізіў перапрацоўку нафты" - не зусім карэктная фармуліроўка. Знізіць можна колькасць, а не працэс.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31